wd wp Пошук:

Гема Фрызіус

Гема Фрызіус (нідэрл.: Gemma Frisius; 8 снежня 1508, Докюм, Фрысландыя — 25 мая 1555, Лёвен) — нідэрландскі матэматык, урач, картограф, філосаф, гравёр, майстар астранамічных інструментаў, педагог.

Стварыў ў 1536 годзе адзін з найстарэйшы глобусаў, палепшыў шэраг інструментаў свайго часу, якія выкарыстоўваюцца ў прыкладной матэматыцы, геадэзіі і навігацыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў беднай сям’і. З юнацтва быў кульгавы. Пасля смерці бацькоў пераехаў у Гронінген, з 1525 года навучаўся ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, у спісе дысцыплін якога былі матэматыка і астраномія. У 1536 годзе атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Быў пакінуты на медыцынскім факультэце ўніверсітэта ў Лёвене, дзе працаваў да сваёй смерці.

Падчас вучобы заняўся вырабам глобусаў і матэматычных інструментаў. Дзякуючы якасці і дакладнасці прылад атрымаў шырокую вядомасць у навуковым свеце, атрымаў высокую ацэнку ад Ціха Брагэ.

У 1533 годзе ўпершыню апісаў метад трыянгуляцыі, які выкарыстоўваюць у картаграфіі і геадэзіі па гэты дзень. У 1530 (або 1533) годзе быў першым, хто апісаў спосаб вызначэння геаграфічнай даўгаты з дапамогай дакладнага гадзінніка.

У 1544 годзе з дапамогай камеры-абскуры Гема Фрызіус назіраў сонечнае зацьменне. Займаючыся астраноміяй і картаграфіяй вёў перапіску з М. Капернікам. Быў адным з першых прыхільнікаў геліяцэнтрычнай сістэмы свету.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Frisius Gemma // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #111548993 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  4. Gemma Frisius // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Gemma Frisius // Early Modern Letters Online
  6. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. Gemma Frisius // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Лёвене
Катэгорыя·Медыкі Нідэрландаў
Катэгорыя·Памерлі ад нырачнай недастатковасці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фрысландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Матэматыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Медыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя Нідэрландаў
Катэгорыя·Астраномы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гравёры
Катэгорыя·Матэматыкі Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1555 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1508 годзе
Катэгорыя·Педагогі Нідэрландаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картографы Нідэрландаў
Катэгорыя·Картографы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Астраномы Нідэрландаў