wd wp Пошук:

Геадэзічны пункт

Геадэзі́чны пункт[1] — замацаваны на мясцовасці пункт, каардынаты якога вызначаны пэўным чынам у сістэме каардынат і вышынь на падставе геадэзічных вымярэнняў.

Каардынаты геадэзічных пунктаў вызначаюцца метадамі трыянгуляцыі, паліганаметрыі, трылатэрацыі, а вышыні — метадам геаметрычнага нівеліравання. На мясцовасці геадэзічныя пункты пазначаюцца і замацоўваюцца геадэзічнымі знакамі. Сістэма геадэзічных пунктаў утварае геадэзічную сетку.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Геадэзія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара