wd wp Пошук:

Геадэзічны знак

Геадэзі́чны знак — наземнае і падземнае збудаванне, якім на мясцовасці пазначаецца і замацоўваецца геадэзічны пункт.

Наземная частка геадэзічных знакаў забяспечвае ўзаемную бачнасць пунктаў трыангуляцыі і адначасова з’яўляецца штатывам для мацавання геадэзічных інструментаў і прадметаў візіравання. Маюць розную вышыню і канструкцыю: драўляныя і металічныя слупы, піраміды, вышкі і інш.
Падземная частка геадэзічных пунктаў, звычайна, уяўляе сабой бетонны маналіт, у якім замацавана металічная марка з адтулінай або пазначана кропка, якія ўласна і з’яўляюцца геадэзічным пунктам і мае назву цэнтр.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Геадэзія