Гаўдэмунда-Сафія (літ.: Gaudimantė; ? — 1288/1291) — дачка Трайдзеня, сястра Будзікіда і Будзівіда[2].
З 1279 года замужам за плоцкім князем Баляславам Земавітавічам. Апошні раз Гаўдэмунда згадваецца пад 1288 годам, а ў 1291 годзе Баляслаў ажаніўся з Кунегундай, дачкой Пржэмысла Отакара II. Гаўдэмунда мела двух сыноў — Земавіта і Трайдзеня.