wd wp Пошук:

Гатычная субкультура

Гатычная субкультура, Субкультура готаў (англ.: Gothic subculture, — ад складання тэрмінаў «Gothic» — «готыка» i «subculture» — «субкультура») — від сучаснай замкнутай маладзёвай субкультуры, якая характарызуецца самаўвядзёнай выбітнасцю ва светаўспрыманні, часам брутальнай манеры паводзінаў і ўчынкаў яго прыхільнікаў (тафафілія, самапараньванне, псіхічныя адкланенні i іншыя мартальныя з’явы), пазначаючай сябе як Готы (Got’ы) — скарочанае «Ghosts» — ад англійскага «прывіды» (або «Gnost’ы» — ад старажытнага «знаўцa»). Готыка, з’яўляючыся цёмным рамантызмам, ўзыходзіць сваімі каранямі да перыяду, што распачаўся ў Еўропе на зломе XIV i XV стагоддзяў i называўся Рамантызмам. Iдэалізацыя мінулага, а менавіта Рыму (Rome — Roman — Romantism), эскапізм ад рэчаіснасці ў мары аб іншым жыцці, апісаны ў раманах (romans — Romantism) і фундаванне на ідэалістычнай плыні азначылі вытокі аднаго з даўнейшых маладзёвых рухаў сучаснасці.

Адзенне

Галоўнымі часткамі «гатычнасці» з’яўляюцца імідж, гэта па-першае. Па-другое — выбітнасць, затым рэальная ці пачуццёвая самотнасць і адзіноцтва. Апранаецца гот амаль нязменна на працягу ўсяго года — чорныя, паласатыя з розных колераў рэчы, двубортныя каўнеры, працоўныя робы і спецадзенне (у тым ліку процівагазы, распіратары).

Музыка

Музыкальна готыка фундуецца на нігілістычным і бунтарскім Punk-Rock’у другой паловы XX стагоддзя. Гэтай плыні вельмі блізкі па духу i знешняй атрыбутыцы пост-панка і эма. Таксама, з 1990 года гуртам Paradise Lost быў усталяваны стыль Гатычны метал, які, ў сваю чаргу, зліўшыся з Дэз-металам, усталяваў стыль Дум-метал.

Разнастайнасць

Самотны Дэман.

На базе рамантычна-цёмнай літаратуры Эдгара Алана По, Дж. Говарда Лаўкраўта, Брэма Стокера, Шэллі з аднаго боку i анці-утапізму з другога, зардзелі вампіра-готы, індустрыяльныя, кібер-готы i звычайныя Anj «☥» готы. Такая разнастайнасць у межах адной плыні нараджае размытасць штампаў і канонаў, якімі маглі б карыстацца крытыкі і рэцэнзенты готаў. Сапраўды, памкненні да самавольства шчыра шануюцца, а ўнікальнасць пераўтвараецца ў адметную рысу. Але не толькі смерць і самотнасць, а i вытанчаная прыгажосць цёмных ангелаў, сум песень люцыпара ляжаць у фундаменце Готыкі.

Сучасныя тэндэнцыі

У цяперашні час гэты стыль музыкі зыйшоў з пазіцый ар’ергарду — значнымі становяцца элементы танчых, электронных, клубных плыняў.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія
Катэгорыя·Готы (субкультура)