wd wp Пошук:

Дэман

Дэман, Дэманэсса (стар.-грэч.: δαίμων, «дух», «гаспадар») — iстота, якая паходзiць з аду ды служыць Д’яблу ў яго вайне з Богам за душы людзей.

Знешнi выгляд Дэманаў

Скасаваны Дэман.(Карцiна з-за каторай аўтар страцiў розум)

У адносiнах да знешняга выгляду: Д. мае на iлбе рогi, цёмную скуру або пух ды пламянеючыя чырванню вочы.

Сутнасць

Прага да спазнання

Д. характарызуе прагнасць да спазнання таямнiц быцця ўвогуле ды жыцця са смерцю ў асабовасцi. Адсюль вынiкае сувязь Д. з бунтаўнiцкасцю ды саманадзейнасцю розума чалавека, якi быў пазбаўлены Рая i благадацi.

Барацьба з Творцам

Будучы цёмнымi па сутнасцi, Д. прызначаны здзейснiваць злыя, ў вачах Творцы, учынкi: уцягваць людзей ў спакусы, у спазнанне дабра ды зла, што, на думку апосталаў ды святароў, вядзе няверных у пекла. Адсюль становiцца вiдавочным, што Д. з’яўляюцца працiўнiкамi Бога-Творцы так, як i Люцыпар - падшы анёл, якi кiнуў выклiк самаму Богу. Увогуле, атаясамлiванне Д., Д’ябла, Люцыпара, Сатаны, бесаў, чорта ды iнш. - з’ява колiшняя, але не рацыянальная, увогуле.

Разнастайнасць

Iснуе шмат розных Д., як па рангу, так i па функцыях. Колькасць Д. ў розных аўтараў разнiцца: ад некалькiх дзюжын, да некалькiх тысяч. Асноўнымi Д. можна назваць: Вельзевула, Азактота, Цiамат, Баала, Маммону. Д. паходзяць з розных мiфалогiй: Шумера-Аккадскай (Месапатамскай), Iнда-арыйскай, Скандынаўскай, Усходне-Славянскай, Антычнай, Кiтайскай, Японскай i г.д.

Дэманы ў антычнай фiласофii

Галоўнымi фiлосафамi антычнасцi з’яўляюцца Сакрат, Платон ды Арыстоцель. У творах Платона Д. займаюць не апошняе месца, яны ўвасабляюць сабой цёмныя пазывы, прыродныя памкненнi ў глыбiнi чалавечай душы[1]. Але ў творах Платона Д. не супернiчаюць з Творцай, а толькi утвараюць антаганiзм “свету” рэчаiснасцi ды ўтаймаванасцi.

Дэманы ў рускiм мастацтве

Гл. таксама

Зноскі

  1. V. ЛЮБОВЬ И ДЕМОНИЧЕСКОЕ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэманы
Катэгорыя·Дэманалогія
Катэгорыя·Хрысціянства