wd wp Пошук:

Гастон Масперо

Гастон Каміль Шарль Масперо (фр.: Gaston Camille Charles Maspero; 23 чэрвеня 1846 — 30 чэрвеня 1916) — французскі егіптолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і выхадцаў з Італіі. З 14 гадоў цікавіўся егіпталогіяй. У 1867 г. Масперо сустрэў вядучага егіптолага Францыі Агюста Марыета, які прапанаваў яму два адносна складаныя іерагліфічныя тэксты, Масперо пераклаў іх за два тыдні. Публікацыя гэтых перакладаў прынесла студэнту Масперо вядомасць у акадэмічных колах, аднак ён адправіўся ў Перу суправаджаць аднаго з шматлікіх «даследчыкаў», якія шукалі пацвярджэнне сувязі індзейцаў з індаеўрапейцамі.

У 1868 Гастон Масперо вярнуўся ў Францыю і ў наступным годзе стаў выкладчыкам егіпецкай мовы і археалогіі ў Сарбоне, а ў 1874 ўзначаліў кафедру егіпталогіі імя Шампальёна ў Калеж дэ Франс. У лістападзе 1880 ён быў запрошаны на месца Марыета ў Егіпет дырэктарам старажытнасцяў і раскопак. У Каіры ў 1881 ім быў заснаваны французскі Інстытут ўсходняй археалогіі. Пад яго кіраўніцтвам на працягу наступных 6 гадоў былі праведзены археалагічныя раскопкі ва ўсіх пунктах Егіпта, якiя ўзбагацiлi егіпталагічную навуку шэрагам новых адкрыццяў. У прыватнасці, ім быў знойдзены тайнік з царскімі муміямі ў Дэйр эль-Бахры.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Gaston Maspero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119318792 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  6. list of professors at Collège de France
  7. http://www.aibl.fr/membres/academiciens-depuis-1663/article/maspero-gaston-camille-charles
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Археолагі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Рыцары-камандоры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Егіптолагі
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных