У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бертран.
Гастон Бертран (2 верасня 1910, Вонк, Бельгія — 20 лютага 1994, Брусель, Бельгія) — бельгійскі жывапісец.
Гастон Бертран — важны прадстаўнік сучаснага мастацтва і абстрактнага жывапісу ў Бельгіі пасля Другой сусветнай вайны. Вывучаў мастацтва ў Académies des Beaux-arts de Bruxelles у Сен-Жос-тэн-Нуд (Брусель). Бертран быў заснавальнікам груп мастакоў «La Route Libre» у 1939 годзе і «Apport» у 1941 годзе.
Меў майстэрню ў Укеле пад Бруселем. У 1959 годзе прымаў удзел у documenta II у Каселі.