wd wp Пошук:

Гарэт Хедлунд

Гарэт Джон Хедлунд (англ.: Garrett John Hedlund; нар. 3 верасня 1984, Роза, Мінесота) — амерыканскі акцёр, найбольш вядомы ролямі Патрокла ў эпічнай карціне Вольфганга Петэрсена «Троя» і Сэма Флін ў фільме «Трон: Спадчына».

Біяграфія

Гарэт Хедлунд першыя гады свайго жыцця правёў на ферме невялікага гарадка Роза штата Мінесота на поўначы ЗША. Яго сям’я складалася з яго бацькі Роберта, маці Крысці і старэйшых брата і сястры Натаніэля і Аманды. Калі Гарэту было 14 гадоў, ён з маці пераехаў у горад Скотсдэйл (штат Арызона, акруга Марыкопа). Там Гарэт пачаў браць прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Пасля заканчэння вышэйшай школы Хедлунд адразу ж з’ехаў у Лос-Анджэлес, для развіцця акцёрскай кар’еры[2]. Ужо праз месяц пасля прыезду ён атрымаў ролю Патрокла ў гістарычнай драме рэжысёра Вольфганга Петерсена «Троя». Далей рушылі ўслед паспяховыя працы ў спартыўнай драме «У прамянях славы» 2004 года і «Кроў за кроў» 2005 года, а таксама ў экранізацыі рамана Крыстафера Пааліні «Эрагон» 2006 года. У 2010 годзе выйшаў фільм з яго удзелам: «Трон: Спадчына» — працяг фільма «Трон» (1982)[3].

Асабістае жыццё

З 2012 года сустракаецца з Кірстэн Данст[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. T Magazine interview by Marcus Chang: Asked & Answered -Garrett Hedlund
  3. Kit, Borys. Little known actor lands lead in ‘Tron’ sequel (нявызн.) (недаступная спасылка). Reuters/Hollywood Reporter. Reuters (7 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2010. Праверана 2 July 2009.
  4. Garrett Hedlund Reveals How He Began Dating Kirsten Dunst(англ.)  (недаступная спасылка). Us Weekly (8 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы