Гарэ́зна[1] (трансліт.: Harezna, руск.: Горезна) — былая вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Высакаборскага сельсавета.
З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр скасаванага Гаразнянскага сельсавета.
З 16 ліпеня 1954 года да 25 ліпеня 2008 года ў скасаваным Высакаборскім сельсавеце.
Насельніцтва адселена ў сувязі з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адносіцца да зоны з наступным адсяленнем – тэрыторыя са шчыльнасцю забруджвання глеб цэзіем-137 ад 15 да 40 Кюры/км2.
Скасавана ў 2006 годзе[2].