wd wp Пошук:

Гарышні Плаўні

Гарышні Плаўні[1] (укр.: Горі́шні Пла́вні) — горад абласнога значэння у Палтаўскай вобласці Украіны на рацэ Дняпро каля Кам’янскага вадасховішча. З’яўляецца самым маладым горадам вобласці і адным з яе найбуйнейшых прамысловых і культурных цэнтраў.

Агульная характарыстыка

Афіцыйная дата заснавання - 29 лістапада 1960 г., 24 красавіка 1972 г. пасёлак атрымаў статус горада, а 6 красавіка 1977 г. стаў горадам абласнога падпарадкавання, 16 красавіка 2019 г. - цэнтрам новастворанай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады. Адлегласць ад горада да абласнога цэнтра (Палтавы) па чыгунцы складае 110 км, аўтадарогамі - 105 км; да Кіева - 311 км.

У горадзе ёсць лакальная чыгуначная станцыя, адкуль ажыццяўляецца прыгарадная пасажырская камунікацыя з Крэменчугом і Палтавай, а таксама абслугоўваецца ПрАТ «Палтаўскі ГОК». У горадзе ёсць грузавы рачны порт.

У горадзе пражываюць пераважна ўкраінцы, пражываюць таксама рускія (каля 28 %) і беларусы (1 %).

Гарышні Плаўні - гэта прамысловы горад. Менавіта прамысловасць вызначае спецыфіку горада. Структурна прамысловасці складаецца з 7 галін: горназдабываючай, хімічнай, машынабудавання, дрэваапрацоўкі, вытворчасці будматэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасці. Сярод найбуйнейшых прадпрыемстваў горада ёсць такія як ПрАТ “Палтаўскі горна-абагачальны камбінат”, на базе магутнага горназдабыўчага комплексу жалезнай руды. Асноўная прадукцыя - 7-8 млн тон жалезарудных акатышаў у год; ТАА “Ерыстаўскі горна-абагачальны камбінат”. У горадзе таксама размешчаны Рыжаўскі гранкар’ер, Рэдуцкі шчэбзавод, хлебазавод, трыкатажныя фабрыкі, завод па перапрацоўцы зношаных шын, недабудаваны электрометаллургический завод “Ворскла Сталь” і ін.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Палтаўскай вобласці