wd wp Пошук:

Гарцынія

Гарцынія (Garcinia) — род вечназялёных дрэў і кустоў сямейства клузіевых.

Апісанне

Лісце буйное даўгаватае або авальнае. Кветкі дробныя, адзіночныя або сабраны ў невялікія суквецці. Плод круглявы, велічынёй з яблык ці вішню, з шчыльнай абалонкай і сакавітай мякаццю, унутры з перагародкамі. Каля 220 відаў, пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы.

Гаспадарчае значэнне

Плады некаторых відаў гарцыніі, напрыклад мангастаны, ядомыя. Шэраг азіяцкіх відаў гарцыніі дае смалу — гумігут. З насення гарцыніі індыйскай (Garcinia indica) атрымліваюць алей «кокум», які ўжываецца ў ежу і для вырабу фарбаў. Некаторыя віды гарцыніі даюць каштоўную драўніну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Клузіевыя
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей