wd wp Пошук:

Гаруспік

Бронзавая мадэль печані авечкі з адзнакамі гадальных значэнняў яе частак. Знойдзена паблізу ад П'ячэнцы

Гаруспік (лац.: haruspex, этруск.: harus — кішкі, вантробы і лац.: specio — назіраю) — жрэц у Старажытнай Этрурыі, пазней — у Старажытным Рыме, які варажыў па вантробам ахвярных жывёл, асабліва часта па печані, і тлумачыў з’явы прыроды (палёт птушак, гром, маланку і інш.)[1]. Лепшымі гаруспікамі ў Рыме лічыліся этрускі, ад якіх і быў запазычаны гэты від варажбы. Апошні рымскі гаруспік згадваецца ў 408 годзе н.э., калі падчас аблогі Рыма вестготамі на чале з Аларыхам ён прапаноўваў рымлянам свае паслугі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БСЭ(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэлігія ў Старажытным Рыме
Катэгорыя·Жрацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Этрускі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай