wd wp Пошук:

Гарона

Гаро́на (фр.: Garonne, лац.: Garumna, акс.: Garona) — рака ў Францыі і Іспаніі (вытокі).

Даўжыня 647 км, плошча басейна 56 тыс. км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Пірэнеях некалькімі вытокамі на вышыні 1800—2300 м, па выхадзе з гор цячэ па Гаронскай нізіне. Шырыня ля горада Бардо каля 500 м. Упадае ў Біскайскі заліў. У межах Пірэнеяў цячэ ў вузкай глыбокай даліне, мае стромкае падзенне, ніжэй з’яўляецца тыповай раўніннай ракой з добра распрацаванай далінай. Асноўныя прытокі: Саў, Жэр, Баіз, Ар’еж (з Пірэнеяў), Тарн, Ло, Дардонь (з Цэнтральнага Французскага масіва); зліваючыся з ракой Дардонь, Гарона ўтварае эстуарый Жыронда. Жыўленне пераважна за кошт талых вод горных снягоў і дажджоў. Сток рэзка змяняецца па сезонах; максімальны расход вады з сакавіка па чэрвень. Сярэдні гадавы расход ля вусця каля 680 м³/сек (максімальны да 8 тыс. м³/сек). Гарона складае частку суднаходнай воднай сістэмы (якая ўключае таксама Гаронскі канал і Паўднёвы канал), якая злучае Біскайскі заліў з Міжземным морам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Біскайскі заліў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Францыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Каталоніі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Гароны