wd wp Пошук:

Гаральд Гілман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гілман.

Гаральд Джон Уайльд Гілман (англ.: Harold Gilman; 11 лютага 1876, Роўд, Сомерсэт — 12 лютага 1919, Лондан) — англійскі мастак-постімпрэсіяніст.

Жыццё і творчасць

Гаральд Гілман вывучаў жывапіс у Школе прыгожых мастацтваў Слейд у 1897—1901 гадах. Сумесна з Уолтэрам Сікертам у 1907 годзе Гілман быў адным з заснавальнікаў мастацкай групы Фіцрой-Стрыт. У 1911 годзе ён, таксама з Сікертам, утварае ўплывовую групу Кэмдэн Таўн. Члены абедзвюх груповак працавалі пераважна ў жанры пейзажа і партрэтнага жывапісу. Г. Гілман быў у гэты перыяд захоплены творчасцю Ван Гога, Сезана, Гагена, пазней — Маціса. Свой уласны стыль мастак называў неарэалізмам (на выставе сваіх работ у 1914 годзе). Рэалістычныя палотны Гілмана створаны кароткімі сакавітымі мазкамі пэндзля, каляровая гама разнастайная — ад даволі беднага спалучэння фарбаў да сапраўдных фантанаў колеру.

У 1912 і 1913 гадах мастак здзяйсняе падарожжа па Скандынавіі. У напісаных ім падчас гэтай паездкі карцінах адчуваецца ўплыў жывапісу Ван Гога (напрыклад, у Canal Bridge, Flekkefjord, (1913)). Ажаніўся з амерыканскай мастачкай Грэйс Карнэліяй Канедзі. У іх было дзве дачкі і адзін сын Дэвід. Гілман ажаніўся другі раз у канцы лета 1917 года з Сільвіяй Хардзі, мастачкай, якая вучылася ў яго з 1914 года. Г. Гілман памёр ад іспанкі падчас пандэміі грыпу ў 1918—1919 гадах.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Harold John Wilde Gilman
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сомерсеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага