Валуны — круглаватыя камяні памерамі ад 10 см да 10 м.
Пашыраны ў абласцях старажытнага антрапагенавага зледзянення. Уваходзяць у склад марэны. Валуны, перанесеныя на вялікія адлегласці, называюць эратычнымі (вандроўнымі).
Выкарыстоўваюцца для падмуркаў, як брук, для атрымання шчэбеню.