wd wp Пошук:

Ганс Макарт

Ганс (Ханс) Макарт (ням.: Hans Makart; 28 мая 1840, Зальцбург — 3 кастрычніка 1884, Вена) — аўстрыйскі мастак, дэкаратар, дызайнер мэблі і інтэр’ераў, мастак па касцюмах, прадстаўнік акадэмізму.

Біяграфія

Макарт навучаўся жывапісу ў Мюнхене ў Карла Тэадора фон Пілоці. У 1861—1865 гадах Ганс Макарт выпрацаваў уласны стыль. Першая яго карціна — «Лавуазье ў турме» — была прысвечана апошнім дням вялікага французскага фізіка, ахвяры якабінскага тэрору.

Ганс Макарт — аўтар вялікіх гістарычных і алегарычных кампазіцый, мноства партрэтаў. Пры жыцці атрымаў шырокае прызнанне і меў шмат прыхільнікаў. Яго студыя ў 1870-1880 гадах была цэнтрам культурнага жыцця венскага грамадства.

Макарт аказаў уплыў на еўрапейскіх мастакоў-мадэрністаў, такіх як Густаў Клімт і Альфонс Муха.

У 1882 годзе імператар Франц Іосіф даручыў Макарту роспіс спальні імператрыцы Лізаветы на віле Гермес у венскім прадмесці Лайнцэр Ціргартэн. Жывапіс павінен быў ілюстраваць «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра. Макарт выканаў мноства эцюдаў, але распісаць сцены яму перашкодзіла смерць. Ён памёр ва ўзросце 44 гадоў ад выкліканага сіфілісам прагрэсіўнага паралічу. Заказ на віле Гермес быў выкананы мастакамі Густавам і Эрнстам Клімтамі і Францам Мачам.

Большасць прац Макарта знаходзяцца ў музеях Вены. Макарт намаляваны на аўстрыйскіх паштовых марках 1932, 1948 і 1990 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730347 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Makart, Hanns // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 26. — S. 397.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 https://rkd.nl/explore/artists/52075
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730347 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730347 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  9. https://www.infona.pl//resource/bwmeta1.element.desklight-070a3ee8-e56d-4524-b587-0b473c87f0d0
  10. http://anno.onb.ac.at/cgi-content/anno?aid=ibn&datum=19370227&seite=9
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Мастакі-арыенталісты
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Памерлі ад сіфілісу
Катэгорыя·Памерлі 3 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зальцбургу
Катэгорыя·Мастакі Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі гістарычнага жанру
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе