wd wp Пошук:

Ганна Фрэйд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрэйд. Ганна Фрэйд (3 снежня 1895, Вена — 9 кастрычніка 1982, Лондан) — брытанскі псіхолаг і псіхааналітык аўстрыйскага паходжання, малодшая дачка заснавальніка псіхааналізу Зігмунда Фрэйда. Разам з Мелані Кляйн лічыцца заснавальнікам дзіцячага псіхааналізу.

Жыццяпіс

У Зігмунда Фрэйда і яго жонкі Марты Ганна была малодшым, шостым дзіцем у сям’і. У якасці першай прафесіі абрала прафесію настаўніцы пачатковай школы. Пасля Першай сусветнай вайны, пакінуўшы настаўніцтва, Ганна прысвяціла сябе бацьку, працуючы яго сакратаром і сядзелкай, а таксама псіхааналізу. Неўзабаве яна ўступае ў Венскае псіхааналітычнае таварыства, і выступае там з першымі дакладамі. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, сям’я Фрэйдаў падвяргаецца арышту, і неўзабаве Ганна разам з бацькам назаўжды пакідае Вену, абраўшы новым месца жыхарства Лондан. У Вялікабрытаніі яна працягнула займацца псіхааналізам, развіваючы ідэі свайго бацькі, асабліва ў вобласці псіхалогіі дзяцінства. У 1947 годзе Ганна Фрэйд заснавала Хэмпстэдскую клініку ў Лондане — найбуйнейшы ў той час дзіцячы псіхааналітычны лячэбны і навучальны цэнтр. У 1952 годзе яна адкрыла ў Лондане дзіцячыя тэрапеўтычныя курсы і клініку, якія былі першай установай для лячэння дзяцей метадам псіхааналізу. Апошнія гады жыцця даследніца працавала ў Ельскім універсітэце, працягваючы развіваць свае ідэі ў вобласці дзіцячай псіхалогіі. Памерла Ганна Фрэйд у Лондане 9 кастрычніка 1982 года. Яна ніколі не была замужам і не мела ўласных дзяцей.

Зноскі

  1. 1 2 Anna Freud // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Anna Freud // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 Anna Freud, Dr.University of Vienna. Праверана 6 мая 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535307 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. 1 2 Kindred Britain
  6. Wikipedia — 2001. Праверана 16 верасня 21.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Памерлі ў Лондане
Псіхолагі Вялікабрытаніі
Асобы
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Памерлі 9 кастрычніка
Нарадзіліся ў 1895 годзе
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся 3 снежня
Кавалеры Камандорскага Крыжа ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Памерлі ў 1982 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Вене
Псіхааналітыкі