wd wp Пошук:

Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч

Лаўрукевіч Ганна Мікалаеўна (нар. 23 верасня 1953, в. Аргелаўшчына, Капыльскі раён, Мінская вобласць — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Біяграфія

Адукацыя

У 1968 годзе скончыла 8 класаў у Доктаравічскай сярэдняй школе.[1]

Скончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча, Валагоцкі малочны інстытут (інжынер-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

Кар’ера

Працавала аперацыйнай медсястрой Беларускай рэспубліканскай станцыі пералівання крыві, медсястрой Дзятлаўскай бальніцы Гродненскай вобласці, апаратчыкам хімводаачысткі Нарачанскага масларобнага сыраробнага заводу, інжынерам-хімікам, тэхнолагам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам Слуцкага сыраробнага камбіната, дырэктарам Салігорскага гармалзавода, генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Мяса-малако», старшынёй Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), генеральным дырэктарам Дзяржаўнага аб’яднання «Белбыт» (2003—2008).

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання — Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў (Салігорская сельская выбарчая акруга № 76)[2].

Узнагароды

З’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Салігорска (2003), Ганаровай казачкай Краснадарскага края.

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Зноскі

  1. https://doctorovichi.schools.by/pages/lavrukevich-anna-nikolaevna(недаступная+спасылка)
  2. http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=36367&prilid=36361(недаступная+спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Салігорска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Старшыні Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта