У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзейка. Га́нна Канстанці́наўна Дзе́йка (нар. 6 лістапада 1964, в. Шыкуці Валожынскага раёна Мінскай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2004—2009).
У 1983 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Займала пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантроля, намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама, намесніка міністра па падатках і зборах.
З 25 мая 2004 — міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[1].
4 снежня 2009 года была вызвалена з пасады міністра ў сувязі з выхадам ў адстаўку.[2]
4 лютага 2011 была прызначана на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара — членам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.[3]