wd wp Пошук:

Ганна Канапацкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канапацкая. Га́нна Анато́леўна Канапа́цкая (нар. 29 кастрычніка 1976) — беларуская палітычная дзяячка. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 29 кастрычніка 1976 г. Скончыла мінскую школу № 55, пазней юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўступлення на пасаду дэпутаткі была дырэктаркай ТАА «Грынрэй», якое аказвае юрыдычныя паслугі[2][3].

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На Парламенцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе горада Мінска.

Аднапартыйцы засталіся незадаволеныя дзейнасцю дэпутаткі. Дэлегаты з’езда Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў верасні 2019 года прынялі рашэнне адмовіць Ганне Канапацкай у паўторным вылучэнні кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Тая на знак пратэсту заявіла аб прыпыненні членства ў партыі[4]. На выбарах Ганна Канапацкая вылучалася праз збор подпісаў, але яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

12 мая 2020 года Ганна Канапацкая высунулася ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 мая зарэгістравала ініцыятыўную групу з 1314 чалавек. 10 чэрвеня паведаміла, што ёй удалося сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў[5].

Бізнес

Паводле дакументаў, Ганна Канапацкая была дырэктаркай юрыдычнай кампаніі «Грын рэй», але спыніла сваю дзейнасць пасля ўступлення на пасаду дэпутаткі. У інтэрнэце пра кампанію «Грын рэй» няма падрабязнай інфармацыі, у кампаніі ніколі не было сайта[6]. У перадвыбарчай кампаніі дэкларавала прыбытак 293 802 204 рублі за 2015 год[7].

Сям’я

Бацька Ганны Канапацкай — Анатоль Трухановіч, першы доларавы мільянер у Беларусі, колішні старшыня Саюза прадпрымальнікаў, перыядычна выступае экспертам у дзяржаўнай газеце Советская Белоруссия[6][7].

Ганна Канапацкая разведзеная, мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/hanna-kanapackaja-jurystka-razviedzienaja-dacka-liehalnaha-bielaruskaha-miljanera/27982449.html
  2. Канапацкая Ганна Анатолеўна(нявызн.). vybory2016.by. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2016. Праверана 14 верасня 2016.

  3. Ганна Канапацкая: юрыстка, разьведзеная, дачка «легальнага беларускага мільянэра»(нявызн.). svaboda.rog (12 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2016. Праверана 14 верасня 2016.

  4. Ганна Канапацкая заявіла, што прыпыняе сяброўства ў АГП(нявызн.). svaboda.org (29 верасня 2019).
  5. Канопацкая заявила о сборе необходимых 100 тысяч подписей Архівавана 10 чэрвеня 2020. tut.by (10 чэрвеня 2020)
  6. 1 2 Пра сям’ю, парламент, прэзідэнцкія амбіцыі — поўная тэкставая версія інтэрв’ю з Ганнай Канапацкай(нявызн.). nashaniva.by (21 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15-4-2019. Праверана 15-4-2019.
  7. 1 2 Ганна Канапацкая: юрыстка, разьведзеная, дачка «легальнага беларускага мільянэра»(бел. (тар.))  (нявызн.)?. svaboda.org (12 верасня 2016). Праверана 15-4-2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2020)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску