wd wp Пошук:

Ганна Алаіза Хадкевіч

Ганна Алаіза Хадкевіч (у дзявоцтве Астрожская; 25 сакавіка 160027 студзеня 1654[1]) — грамадска-рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Ганна Алаіза — апошняя прадстаўніца роду Астрожскіх.

Біяграфія

З княжацкага роду Астрожскіх гербу ўласнага, дачка Аляксандра і Ганны з Косткаў.

28 лістапада 1620 выйшла замуж за гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Аднак неўзабаве гетман накіраваўся на сойм у Варшаву, а потым у сваю апошнюю выправу, не ўступіўшы ў правы мужа.

Па смерці Я. К. Хадкевіча (1621) узяла абяцанне бязшлюбнасці, вяла аскетычны лад жыцця. Ахвяравала сродкі на карысць каталіцкіх святыняў. Па яе фундацыі ў 1624 у Астрозе адкрыўся езуіцкі кляштар з калегіумам. Таксама заснавала езуіцкі калегіум(польск.) бел. у Яраславе.

У 1624 перапахавала ў Астрожскім езуіцкім касцёле рэшткі мужа.

Непрыхільна ставілася да праваслаўнай царквы, перадала грэка-каталікам цэрквы ў Тураве.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1654 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскім павеце (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хадкевічы