wd wp Пошук:

Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»

Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» (ням.: Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich) — дзяржаўная ўзнагарода Аўстрыі для грамадзян і замежнікаў, заснаваная 2 красавіка 1952 года. Узнагароджанне праводзіцца Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыі паводле законаў, прынятых Нацыянальным сходам.

Гісторыя

Пасля абвяшчэння ў 1918 годзе Аўстрыйскай Рэспублікі 4 лістапада 1922 года для заахвочвання грамадзян за заслугі перад дзяржавай быў заснаваны ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай». Аднак, з аншлюсам у 1938 годзе Аўстрыі Германіяй, ганаровы знак перасталі ўручаць.

Закон, які паўторна засноўвае ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай», быў прыняты Нацыянальным сходам Аўстрыі ў 1952 годзе. Федэральны Прэзідэнт прысуджае яго па прапанове адпаведнага члена федэральнага ўрада, глаў Федэральнага ці Нацыянальных сходаў, у залежнасці ад характару ўзнагароджання.

Любы грамадзянін мае права прапанаваць кандыдата (за выключэннем сябе самога ці блізкіх сваякоў) для ўзнагароджання ганаровым знакам. Прапановы накіроўваюцца ў адпаведнае федэральнае міністэрства.

Ступені

Апісанне ўзнагароды

1922—1938

Вялікая ганаровая зорка

Знак уяўляў сабой лапчасты крыж чырвонай ці белай эмалі (у залежнасці ад класа).

Зорка васьміпрамянёвая, у цэнтры намаляваны крыж знака.

з 1952 года

Вялікая ганаровая зорка

Знак ступеняў «Вялікі крыж» уяўляе сабой мальтыйскі крыж чырвонай эмалі, у які ўпісаны грэчаскі прамы крыж белай эмалі. Крыж падвешаны да падвескі ў выглядзе разнога залатога дзяржаўнага герба сярод гербаў федэральных земляў Аўстрыйскай Рэспублікі.

Знак ордэна носіцца на вялікай атласнай стужцы чырвонага колеру з белай паласой пасярэдзіне і вузкімі белымі палоскамі па краях.

Да ступені «Вялікая ганаровая зорка» належыць залатая васьміпрамянёвая зорка, у цэнтры якой знаходзіцца дзяржаўны герб сярод гербаў федэральных земляў Аўстрыйскай Рэспублікі.

Зорка ступені «Вялікі крыж 1 ступені» — васьміпрамянёвая сярэбраная з залатым гербам Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў у цэнтры.

Зорка ступені «Вялікі крыж 2 ступені» — васьміпрамянёвая сярэбраная з сярэбраным гербам Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў у цэнтры.

Знак ступеняў «Вялікі афіцэрскі крыж» носіцца на шыйнай стужцы. Да гэтай ступені належыць ордэнская зорка меншага памеру, чым у ступені «Вялікі крыж», але з тым жа падзелам на выявы залатога і сярэбранага гербаў.

Камандорская ступень паўтарае ступень «Вялікага афіцэрскага крыжа», але без ордэнскай зоркі.

Знак Афіцэрскага крыжа перайначаны: падвеска ў выглядзе дзяржаўнага герба перамешчана ў цэнтр крыжа.

Рыцарскі крыж — знак на трохвугольнай нагруднай калодцы. Адрозніваюць залатую і сярэбраную падвескі ў выглядзе дзяржаўнага герба Аўстрыі, адпаведна для 1 і 2 ступеняў.

Кавалерскі крыж — знак без эмалі, залаты і сярэбраны, адпаведна для 1 і 2 ступеняў.

Медалі залатая, сярэбраная і бронзавая

Медаль ганаровага знака ўяўляе сабой металічны круг, на якім вычаканены дзяржаўны герб Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў. Вырабляецца з золата, срэбра і бронзы, у залежнасці ад ступені.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароды Аўстрыі