wd wp Пошук:

Ганад Бадрыевіч Чарказян

Ганад Бадрыевіч Чарказян (псеўданім: Торнэ Бадр; 18 кастрычніка 1946, сяло Ерасхаун, Акцембяранскі раён, Арменія - 7 лістапада 2021, Беларусь) — беларускі паэт.

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 у Ерэване (1967—1968). Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў горадзе Туапсэ Краснадарскага края (1968—1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 27 у Эчміядзіне (1971—1973, Арменія). З 1973 года жыў і працаваў у Мінску: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). З чэрвеня 1982 г. — інжынер-тэхнолаг мінскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля». З 1993 да 2004 года — загадчык аддзела выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (часопіс «Пионер», Ерэван). У друку Беларусі выступаў з 1977 г. Пісаў на курдскай і армянскай мовах. У Мінску ў перакладзе на рускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (з армянскай, 1980), «Цвет доброты» (з курдскай, 1986), «Пространство и время» (з курдскай, 1990), «Обожженные жаворонки» (1992), «Плач» (1994), «Караваны гор» (1996), «Казкі дзеда Ганада» (1996), «Шамдин» (1998), «Камни печали» (1990), «Чаргави» (2001), «Дом дождя» (2001), «Тоска по дому» (2003), «Пум-пур в коляске и другие сказки» (2004), «Опередить смерть» (2005), «Зорная глыбіня» (2005), «Мелодия разлуки» (2006), «Мир под крылом» (2008), «Бяжыць жыцця дарога» (2019), «Дорога на Ушачи» (2020) і іншыя.

Прызнанне

Медаль Францыска Скарыны (2017)[2].

Зноскі

  1. https://budzma.org/news/pamyer-belaruski-paet-ganad-charkazyan.html
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Выпускнікі БНТУ
Асобы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Нарадзіліся 18 кастрычніка
Нарадзіліся ў СССР
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Паэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Акцембяранскім раёне
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Паэты Беларусі
Памерлі ў 2021 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1946 годзе
Памерлі 7 лістапада