Берлінскі метрапалітэн (ням.: U-Bahn Berlin) складае разам з берлінскай гарадской электрычкай аснову грамадскага транспарту сталіцы Германіі.
Найстарэйшае ў Германіі берлінскае метро было адкрыта ў 1902 годзе. У праектаванні берлінскага метро прымаў актыўны ўдзел Вернер фон Сіменс.
На дадзены момант у сетку берлінскага метро ўваходзяць 173 станцыі і 9 ліній (плюс яшчэ адзін асобны ўчастак лініі U55, які пасля павінен уз’яднацца з асноўнай лініяй U5) даўжынёй 151,7 км. Каля 80 % шляхоў знаходзяцца пад зямлёй. Колькасць перавезеных пасажыраў складае парадку 473,1 мільёнаў пасажыраў у год (2008)[1].