wd wp Пошук:

Галіца

Га́ліца[1] (трансліт.: Halica, руск.: Галица) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з 1440-х гадоў, калі «4 чоловеки Гоголичан Менских, а два чоловеки Корговци Логожан» былі дададзены да маёнтка «Острожчицы», нададзенага маршалку гаспадарскаму пану Войтку.[2]

Пазней «двор» «Гоголица», да якога таксама належалі «людзі» і сенажаці на рацэ Качыне, у тым ліку набытыя ў менскіх мяшчан і іншых асоб, трымаў пісар гаспадарскі Івашка Уладыка, які ў 1493 годзе прадаў гэтыя ўладанні пісару гаспадарскаму Федку Рыгоравічу.[3]

Паводле інвентара 1557 года, калі Астрошыцкі маёнтак належаў пану Гарнастаю, у вёсцы «Гоголица» 10 двароў. Падзелу на «службы» не было, належалы кожнаму двару ўчастак вызначаўся ў інвертары як «земля зупольная», падданыя на грашовым чыншы, які зваўся «куніцай», памерам у 40 грошай серабром.[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Галі́ца
  2. 1 2 Эволюция даннических повинностей до середины XVI в. // Носевич В. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. — Минск: Тэхналогія, 2004. — 350 с. — ISBN 985-458-096-2
  3. Груша, 2012, с. 57

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Астрашыцкагарадоцкі сельсавет
Населеныя пункты Мінскага раёна