У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жураўлёва.
Галіна Мікалаеўна Жураўлёва (нар. 10 мая 1967, Лепель) — беларускі майстар выцінанкі. З 2015 г. у Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці.
Нарадзілася 10 мая 1967 года ў Лепелі.
У 1988 годзе скончыла прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 105 г. Кобрына па спецыяльнасці «Выканаўца мастацка-афармляльных прац». У 2001 г. скончыла Магілёўскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Выхавацельніца дзіцячай дашкольнай установы». У 2009—2015 гг. навучалася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на спецыяльнасці «Культурная спадчына і турызм».
На прыкладзе традыцыйнага выразання з паперы Галіна Жураўлёва сфармавала свой аўтарскі стыль, у якога аснове якога ляжыць яе філасофскі погляд, здольнасць радаваць вока і кранаць душу. У сваёй творчасці Галіна прытрымліваецца наступных тэм: беларуская міфалогія (палявік, дамавік, хатнік, балотнік і інш.); матчына любоў; святы (Дажынкі, Радуніца, Нараджэнне Хрыстова, Вялікдзень і інш.); дрэва жыцця (розныя інтэрпрэтацыі, звязаныя з сямейнай абраднасцю).
Творчая дзейнасць: удзел у выставах (асабістых, тэматычных і сумесных); удзел у майстар-класах; міжнародны вопыт (удзел у сумеснай выставе ў Любліне ў жніўні 2018 г.).
Замужам, адзін сын.