wd wp Пошук:

Галіна Максімаўна Гарэцкая

Галі́на Максі́маўна Гарэ́цкая (13 сакавіка 1921, Вільня20 верасня 2006, Санкт-Пецярбург) — беларускі літаратурны крытык, бібліёграф, тэкстолаг, мемуарыстка, літаратуразнаўца, мовазнаўца.

Біяграфія

Бацька Максім Іванавіч Гарэцкі (18931938), беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Маці Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (18931976), беларускі празаік, перакладчык, педагог.

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася ў Ленінградскім педінстытуце імя А. І. Герцэна ў мансійскай групе паўночнага аддзялення. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна працавала на акопах пад Ленінградам, а ў канцы 1943 — пачатку 1944 гг. пачала выкладаць у школе, але пасля цяжкай аперацыі на горла, да пенсіі працавала рэгістратарам у паліклініцы.

Займалася справай рэабілітацыі бацькі, Максіма Гарэцкага. 4 жніўня 1958 г. Галіна Гарэцкая напісала заяву на імя Генеральнага пракурора СССР аб рэабілітацыі бацькі. Пачалося следства і 30 снежня 1958 года пракуратура Калужскай вобласці вынесла пратэст, у якім было ўстаноўлена, што паказанні сведак былі сфальсіфікаваны. 21 студзеня 1959 г. прэзідыум Калужскага абласнога суда прыняў рашэнне аб поўнай рэабілітацыі Максіма Гарэцкага.

На працягу ўсяго жыцця збірала і захоўвала спадчыну бацькі і маці. Прымала ўдзел у выданні іх кніг. Актыўна ўдзельнічала ў працы беларускага зямляцтва Санкт-Пецярбурга.

Літаратуразнаўчая дзейнасць

Пасля смерці бацькі галоўнай справай жыцця Галіны Гарэцкай стала ўпарадкаванне і падрыхтоўка да выдання творчай спадчыны Максіма Гарэцкага. Спачатку яна займалася гэтым разам з маці. Яны падрыхтавалі і перадалі на захаванне матэрыялы сямейнага архіва Максіма Гарэцкага ў аддзел рукапісаў і рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР (фонд 7)[1].

У пачатку 2000-х гадоў яна перадала частку рукапісаў і асабістых рэчаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (фонд 426).

Калі было прынята рашэнне аб выданні творчай спадчыны Максіма Гарэцкага, Галіна Гарэцкая, як тэкстолаг і літаратуразнаўца прымала актыўны удзел у выданні збору твораў бацькі ў чатырох тамах (уваходзіла у склад рэдакцыйнай калегіі), займалася выданнем іншых твораў Максіма Гарэцкага і Леанілы Чарняўскай.

Творы

Публікацыі Г. Гарэцкай твораў М.І.Гарэцкага

Літаратура

Спасылкі

  1. Свякла, В.В. Асабістыя архіўныя фонды Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх ў ЦНБ Беларусі// Путь длинной в полстолетия.– Мн.:2015.– С. 164-168
Тэмы гэтай старонкі (15):
Літаратуразнаўцы Беларусі
Нарадзіліся ў Вільнюсе
Нарадзіліся 13 сакавіка
Нарадзіліся ў 1921 годзе
Памерлі 20 верасня
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Асобы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 2006 годзе
Мемуарысты Беларусі
Максім Гарэцкі
Беларускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Мовазнаўцы Беларусі