Галіна Казіміраўна Тычка (Тычко) (11 лістапада 1955, в. Сташулі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец і крытык.
Скончыла філфак БДУ (1978), працавала настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ «Спадарожнік» Мінскага абкама камсамола У 1982 паступіла ў завочную аспірантуру БДУ, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1987. У сакавіку 1986 – была залічана на працу ў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва» на пасаду карэспандэнта. З 1993 года – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнай крытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя». У 1995 года перайшла працаваць у БДПУ імя М. Танка на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры. Тут закончыла дактарантуру (1998—2001), і ў 2003 годзе атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук. З 2002 дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студзені 2005 года атрымала навуковае званне прафесара. З 2006 года — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.
Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу на Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару. Выхоўвае дачку. Захапленні — падарожжы, нацыянальная кухня, тэалогія.