wd wp Пошук:

Галіна Гаўрылаўна Азгур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азгур.

Галіна Гаўрылаўна Азгур (2 ліпеня 1921, с. Пакроўскае, Валакаламскі раён, Маскоўская вобласць — 12 жніўня 2015, Мінск) — мастак-жывапісец, жонка скульптара Заіра Азгура[2].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і расійскага мастака-рэаліста Гаўрылы Гарэлава. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі. Браты Галіны — Расціслаў(руск.) бел. і Юрый таксама сталі мастакамі.

У 1942 годзе скончыла Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года(руск.) бел.. Яе настаўнікам быў выбітны мастак-пейзажыст Васіль Бакшэеў(руск.) бел.[3].

У 1945 годзе абрала шлюб з Заірам Азгурам і пераехала ў Мінск. Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года. Актыўны ўдзел у мастацкіх выстаўках брала з 1947 года[3].

Творчасць

Працавала ў станковым жывапісе ў галіне лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Жніво», «Вясна», «Канец сакавіка», «Вечар. Май», «Яшчэ бялее снег», «Свіслач вясной», «Зелянее», «Родны край», «Разліў», «Ускраіна Мінска», «Салаўінае лета»[3].

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[3].

Зноскі

  1. http://www.belartunion.by/naviny/ab-yavy/173-12-zhni-nya-2015-goda-na-95-godze-zhytstsya-pamerla-azgur-galina-ga-ryla-na-syabra-belaruskaga-sayuza-mastako.html
  2. Мемориальный музей Заира Азгура. Галина Гавриловна Азгур (руск.)
  3. 1 2 3 4 Азгур Галіна Гаўрылаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валакаламскім павеце
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі