wd wp Пошук:

Галікарнаскі маўзалей

Мадэль, рэканструкцыя Галікарнаскага маўзалея без скульптурных кампазіцый па перыметру цокаля

Галікарнаскі маўзалей (старажытнагрэцк. ὁ Τάφος τοῦ Μαυσσώλου; τὸ Μαυσσώλειον Ἁλικαρνασσεύς, τὸ Μαυσ(σ)ωλ(λ)εῖον τοῦ Ἁλικαρνασσοῦ}} — ho Táphos tou Maussôllou, tò Maussôleíon Halikarnasseús, tò Mausôleíon toû Halikarnassoû, «Магіла Маўсола»; лац. «sepulcrum Mausoli Halicarnasense», «Маўзалей у Галікарнасе») — раскошны помнік і маўзалей персідскаму сатрапу і цару Карыі Маўсолу II, з’яўляецца пятым з Сямі цудаў свету старажытнасці.

Маўзалей быў пабудаваны прыблізна паміж 368 — 350 гадамі да н.э. ў Галікарнасе, новай сталіцы Карыі ў Малой Азіі, сёння горад Бодрум на ўсходнім узбярэжжы Эгэйскага мора ў Турцыі. Узвядзенне фундамента пачалося на выступе скалістага схіла з памерамі 105 на 244 метраў, які з цягам часу акружылі абвадной сцяной (περίβολος — перыбалас). Памеры фундаментнай пліты складалі 32 метра шырыні і 38,40 метраў даўжыні, вышыня пабудовы дасягала каля 46 метраў. Трохступенчаты цокаль маўзалея быў пабудаваны з вулканічных горных парод зялёнага колеру з мармуравай абліцоўкай. Вакол кожнай ступені цокаля, якія будаваліся ў прапорцыі 3:4:5, стаялі скульптурныя кампазіцыі, перад ніжняй ступенню — размешчанныя на выступаючым фундаменце сцэны бітваў конных воінаў паміж грэкамі і персамі прыкладна ў натуральную велічыню, перад сярэдняй ступенню — гераічныя фігуры, а перад найвышэйшай — сцэны палявання двойчага памеру натуральнай велічыні.

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Карыя
Катэгорыя·Маўзалеі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сем цудаў свету
Катэгорыя·З’явіліся ў IV стагоддзі да н.э.