wd wp Пошук:

Галіканскі абрад

Галіканскі абрад (лац.: Ritus Gallicanus) — адзін са старажытных заходніх літургічных абрадаў, які практыкаваўся ў IV—VIII стагоддзях у Галіі, затым Франкскам каралеўстве, што ўзнікла на яе тэрыторыі, а таксама ў іншых рэгіёнах Заходняй Еўропы. Пры Карле Вялікім было прынята рашэнне адмовіцца ад галіканскага абраду і пераходзе на рымскі абрад. Асобныя элементы галіканскага абраду перайшлі ў літургічную практыку рымскага абраду.

Паходжанне

Паводле адной з версій, абрад, званы галіканскім, нарадзіўся ў Антыёхіі, а затым у IV стагоддзі праз Мілан прыйшоў на Захад[1].

Палмер у працы «Origines liturgicae» выставіў тэорыю, што галіканскі абрад з’явіўся першапачаткова ў Ліёне з Эфеса ў выніку дзейнасці святых Пофіна Ліёнскага і Ірынэя, якія даведаліся пра абрад ад святога Палікарпа. Паводле іншай тэорыі, якая бачыць прататып абраду ў лісце папы Інакенція I Дэцэнцію з Губіё, цэнтрам галіканскага абраду быў Мілан.

Асаблівасці

Галоўнымі літургічнымі святамі ў абрадзе былі ютрані («Ad Matutinam», «Matutinum») і нешпары (люцэрнарыі — «ad Vesperas Lucernarium», «ad Duodecimam»). Асноўнай першакрыніцай па гісторыі галіканскай імшы з’яўляюцца лісты святога Германа Парыжскага (555—576 гг.), паводле якіх быў рэканструяваны яе парадак. Імша ўключае, напрыклад, інтроіт са спевам антыфоны і фразу Dominus sit semper vobiscum, якая лічыцца масарабскай формай Dominus vobiscum, а таксама кантыкі, дзе спяваўся грэцкі варыянт Sanctus («Αγίος, αγίος, αγίος»), а на Вялікі пост — Sanctus Deus angelorum. Іншыя асаблівасці галіканскай імшы — спяваны кантык Захарыі пасля малітвы Kyrie, дыптыхі і знак супакою, якія папярэджвалі анафару. Сам тэкст анафары змяняўся ў залежнасці ад календара. Літургічны год пачынаўся Адвэнтам.

У XX стагоддзі ў Францыі асобнымі праваслаўнымі супольнасцямі заходняга абраду прадпрымаліся спробы аднавіць галіканскі абрад[2].

Галіканская імша

Зноскі

  1. Майкл Дэвис. Краткая история римской мессы
  2. Французская православная церковь

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Заходнія літургічныя абрады