wd wp Пошук:

Галынец 2

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галынец.

Галыне́ц 2[1] (трансліт.: Halyniec 2, руск.: Голынец 2) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйніцкага сельсавета.

Гісторыя

Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы была расквартыравана частка 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта. Падчас Ямніцкага бою 1944 года 113-ы партызанскі полк зрабіў няўдалую спробу блакаваць нямецкія войскі[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  3. Ямніцкі бой (1944) // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 650. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Буйніцкі сельсавет
Населеныя пункты Магілёўскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна