wd wp Пошук:

Галуба

Галу́ба[2] — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 23 км, з іх 8 км у Краснапольскім раёне[3]. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад былой вёскі Асінаўка (за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Рэпішча[3]) Краснапольскага раёна, вусце каля былой вёскі Кліны Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на Чачорскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км ад вытоку.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 г. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. 1 2 Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Рэкі Слаўгарадскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Краснапольскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Прытокі Сажа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта