wd wp Пошук:

Эган Шыле

Эган Шыле (ням.: Egon Schiele; 12 чэрвеня 1890, Тульн-на-Дунаі — 31 кастрычніка 1918, Вена) — аўстрыйскі жывапісец і графік, адзін з найзырчэйшых прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму.

Біяграфія і творчасць

Маці — чэшка родам з паўднёвай Багеміі, горад Чэскі-Крумлаў. Бацька — венец, служыў на чыгунцы, памёр у 1905 годзе. Юнак выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, Леапольда Чыхачэка. У 1906 годзе паступіў у Венскую школу мастацтваў і рамёстваў, потым перайшоў у Акадэмію выяўленчага мастацтва. З 1907 года знайшоў настаўніка і апекуна ў асобе Густава Клімта. У 1908 годзе адбылася першая выстава яго прац у мястэчку Клостэрнайбург пад Венай, дзе Шыле раней вучыўся ў школе. У 1909 годзе Клімт запрасіў Шыле ўдзельнічаць у выставе ў Мастацкай галерэі Вены, дзе яго працы размясціліся ў асяроддзі як работ самога Клімта, так і палотнаў Ван Гога, Эдварда Мунка і іншых мастакоў.

У 1911 годзе сяброўкай і мадэллю Шыле стала Валі Нойцыль. Пара збегла ад венскага багемнага жыцця ў Чэскі-Крумлаў, затым — у мястэчка Нойленгбах, дзе ў 1912 годзе Шыле быў арыштаваны па абвінавачванні ў разбэшчванні непаўналетняй, але яго віна не была даказана. Пры пяротрусе паліцыя выявіла ў яго некалькі дзясяткаў адкрытых малюнкаў, якія былі канфіскаваныя і абвешчаныя парнаграфічнымі. За гэтыя малюнкі мастака прыгаварылі да кароткачасовага турэмнага зняволення. Адным з апекуноў Шыле быў аўстрыйскі калекцыянер Генрых Бенеш, бацька будучага гісторыка мастацтваў Ота Бенеша.

У 1912—1916 гадах Шыле шырока і паспяхова ўдзельнічаў у розных выстаўках. Яго работы дэманстраваліся ў Вене, Будапешце, Мюнхене, Празе, Гамбургу, Штутгарце, Цюрыху, Хагене, Дрэздэне, Берліне, Рыме, Кёльне, Бруселі, Парыжы. У 1917 годзе ён вярнуўся ў Вену. Пасля смерці Клімта вясной 1918 года Шыле стаў прэтэндаваць на ролю найбуйнейшага мастака Аўстрыі.

Праз тры дні пасля смерці цяжарнай жонкі Эдыт памёр падчас эпідэміі іспанкі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Egon Schiele
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118607499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 RKDartists
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118607499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. https://www.moma.org/s/ge/curated_ge/styles/austrian_expressionism.html
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вене
Катэгорыя·Мастакі Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка