Гале́нчыцы[1] (трансліт.: Halienčycy, руск.: Галенчицы) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавета.
Падчас Другой сусветнай вайны вёска спалена акупантамі, загінула 23 жыхары. Імянная дошка Галенчыц ёсць у мемарыяльным комплексе Хатынь. Пасля вайны адбудавана.