wd wp Пошук:

Гала Плацыдзія

Гала Плацыдзія (лац.: Galla Placidia; каля 38827 лістапада 450 гг.) — дачка рымскага імператара Феадосія Вялікага. На працягу двух гадоў — каралева вестготаў, пасля кіравала Заходняй Рымскай імперыяй у маленства свайго сына, імператара Валентыніяна III.

Біяграфія

Асабістая гісторыя Галы Плацыдзіі наклалася на гісторыю гібелі Рымскай імперыі, яе незвычайны лёс цесна звязана з важнымі падзеямі 1-й паловы V стагоддзя. Народжаная ў апошнія гады існавання адзінай імперыі, пасля яе канчатковага распаду ў 395 годзе Гала засталася ў Італіі пад апекай старэйшага брата, імператара Ганорыя, і яго палкаводца Стыліхона.

З 409 года яна знаходзіцца ў знатных закладніках у караля вестготаў Аларыха, а пасля яго смерці Гала ў 414 годзе стала жонкай новага вестгоцкага караля Атаульфа і нават нарадзіла яму сына. Заўдавеўшы праз год, Гала Плацыдзія стала прадметам гандлю за хлеб паміж вестготамі і Ганорыем.

Яна змагла вярнуцца ў Рым у 416 годзе і хутка супраць волі была выдадзена братам замуж за яго паспяховага палкаводца Канстанцыя, якому нарадзіла дачку і сына Валентыніяна. Валентыніян у 425 годзе атрымаў у спадчыну трон Заходняй Рымскай імперыі, але прынамсі першыя 12 гадоў за яго кіравала яго маці, Гала Плацыдзія. Гала сканала ў 450 годзе, напярэдадне нашэсця на Заходнюю Еўропу гунаў Атылы.

Дзеці

Зноскі

  1. Aelia Galla Placidia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Galla Placidia // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Пакліканне Атылы можа быць легендай: пра гэта паведамляюць толькі візантыйскія крыніцы, у той час як заходне-рымскія, якія павінны былі быць лепш дасведчаныя, замоўчваюць.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 388 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 450 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салоніках
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Валентыніяна-Феадосія
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Жонкі рымскіх імператараў
Катэгорыя·Дынастыя Валентыніяна-Феадосія