wd wp Пошук:

Аларых I

Аларых або Аларык (лат. Alaricus) (каля 370—410 н.э.) — правадыр вестготаў з 395 г. Ваяваў супраць рымлян. Як хаўруснік аднаго з варагуючых паміж сабой рымскіх імператараў у 395 г. захапіў Афіны, спустошыў Карынф, Аргас і Спарту. Усходне-рымскі імператар Аркадзій, сын Феадосія I, падпісаў мірнае пагадненне з Аларыхам, прызначыўшы яго намеснікам Ілірыі, дзе былі паселеныя вестготы на правах федэратаў. У 401 г. Аларых узняў паўстанне і прывёў войска ў Італію, але, двойчы разбіты ў 402 г. Стыліхонам, адступіў. У 408 г. уварваўся ў Італію зноў, тройчы браў у аблогу Рым і завалодаў ім толькі 14 жніўня 410 г., перадаўшы яго на тры дні рабаўнікам. Нашэсце Аларыха паскорыла заняпад і знікненне Заходняй Рымскай імперыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
  2. Arnold Hugh Martin Jones, Morris J., Martindale J. R. Alaricus 1 // Prosopography of the Later Roman Empire — 1971. — Vol. 2. — P. 43–48.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 410 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Казенцы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IV стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі вестготаў
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Дынастыя Балтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калабрыі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Балты (дынастыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу