wd wp Пошук:

Валентыніян III

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валентыніян.

Флавій Плацыд Валентыніян (Валентыніян III, лац.: Flavius Placidus Valentinianus) — імператар Заходняй Рымскай імперыі (425455).

Сын Канстанцыя III, суправіцеля Ганорыя, і Галы Плацыдыі, сёстры апошняга, нарадзіўся ў 419 г. У 425 г., пасля смерці дзядзькі і паразы ўзурпатара Іаана, абвешчаны сваім стрыечнікам, Феадосіем II, імператарам Захаду. За яго кіравалі імперыяй яго маці Гала Плацыдыя (да 450) і Флавій Аэцый. Больш 20 гадоў Флавій Аэцый з поспехам адбіваў нашэсці варвараў на паўночныя і ўсходнія часткі імперыі. Афрыкай, з 429 года, авалодалі вандалы, дзякуючы варожасці, што існавала паміж Аэцыем і намеснікам гэтай правінцыі Баніфацыем. Велізарныя заслугі Аэцыя, пераможца Атылы (451), бясталентны і слабахарактарны Валентыніян узнагародзіў тым, што, у прыпадку рэўнасці, забіў свайго геніяльнага палкаводца (454). Ужо ў наступным годзе 16 сакавіка Валентыніян быў заколаты Петроніем Максімам, славалюбства якога не было ў дастатковай ступені здаволена імператарам.

Валентыніян быў жанаты з 437 года са сваёй сваячцы Еўдаксіі, дачкой Феадосія II і Еўдакіі. Меў дзвюх дачок, Еўдакію і Плацыдыю, якіх вандалы пасля захопу Рыма (455) сем гадоў трымалі ў палоне ў Карфагене.

Пасля гібелі Валентыніяна III падзенне Заходняй Рымскай імперыі стала незваротным. У год яго смерці Рым быў разрабаваны вандаламі, а Петроній Максім ненадоўга перажыў папярэдніка. Яго ў сваю чаргу ўспадкоўвала чарада недаўгавечных імператараў, якія былі галоўным чынам марыянеткамі ў руках варвараў і фармальна кіравалі распалай дзяржавай. Сканчаецца гэты 20-летні перыяд зрыньваннем Ромула Аўгустула (476).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118931962 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. 1 2 Любкер Ф. Valentinianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1435–1436.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Каранаваныя дзеці
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Валентыніяна-Феадосія
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Дынастыя Валентыніяна-Феадосія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 419 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 455 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рымскія консулы V стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме