wd wp Пошук:

Галавыя кляшчы

Галавыя кляшчы (Eriophyoidea) — надсямейства кляшчоў з атрада Trombidiformes. Больш за 4200 відаў.

Апісанне

Мікраскапічнага памеру кляшчы (0,1—0,3 мм), форма цела чэрвепадобная або верацянопадобная. Усе постэмбрыянальныя стадыі маюць толькі 4 нагі (дзве заднія пары редукаваны). Уключае расліннаедных прадстаўнікоў, у тым ліку небяспечных шкоднікаў лясных і культурных раслін (Eriophyes pyri, Eriophyes mali, Acalitus phloeocoptes, Eriophyes vitis і іншыя клешчы)[1][2]. Уключае драбнейшага ў свеце прадстаўніка ўсяго класа павукападобных: від Abacarus hystrix (адзін з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым) — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм.

Класіфікацыя

У надсямейства ўключаюць больш за 360 родаў і 4200 відаў. Група была ўпершыню вылучана ў 1898 годзе аўстрыйскім акаролагам Альфрэдам Налепам.

Класіфікацыя

Найстаражытныя прадстаўнікі, вядомыя з бурштыну трыясавага перыяду: † Ampezzoa і † Triasacarus[3].

Зноскі

  1. Ewert E. Lindquist, M. W. Sabelis & Jan Bruin, ed (1996). Eriophyoid Mites: their Biology, Natural Enemies, and Control. World Crop Pests. 6. Elsevier. ISBN 978-0-444-88628-6.
  2. Manson, D. C. M. 1984.
  3. Schmidt A. R., Jancke S., Lindquist E. E., Ragazzi E., Roghi G., Nascimbene P. C., Schmidt K., Wappler T., Grimaldi D. A. (2012). “Arthropods in amber from the Triassic Period”. Proceedings of the National Academy of Sciences 109 (37): 14796. doi:10.1073/pnas.1208464109. PMID 22927387.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кляшчы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта