wd wp Пошук:

Габрыель дэ Мартылье

Луі Ларан Габрыель дэ Мартылье (фр. Louis Laurent Gabriel de Mortillet, 29 жніўня 1821 — 25 верасня 1898) — французскі антраполаг і археолаг, адзін з заснавальнікаў сучаснай навуковай археалогіі, стваральнік класіфікацыі каменнага веку; адзін з заснавальнікаў французскай школы антрапалогіі.

Нарадзіўся ў Мелане. Атрымаў адукацыю ў езуіцкім каллеж Шамберы і ў Парыжскай кансерваторыі. Па адукацыі — інжынер-геолаг. З 1847 года — уладальнік «La Revue independante». Удзельнік рэвалюцыі 1848 года, паплечнік П’ера-Жазефа Прудона. Пасля разгрому ў 1849 годзе радыкальна-дэмакратычнага руху быў прыгавораны да двух гадоў турмы і бег у Жэневу, затым пасяліўся ў П’емонце (у Савоі).

Да таго Мартылье займаўся натуральнай гісторыяй, пераважна канхіялогіяй, асабліва наземнымі і прэснаводнымі смаўжамі. У эміграцыі ўзяўся за складанне геалагічнай карты Савоі, якая засталася нявыдадзенай, а таксама працаваў на збудаванні Ламбарда-Венецкай чыгункі. Адкрыццё ў гэты час (1854) у Швейцарыі палевых паселішчаў прыцягнула яго ўвагу да першабытнай археалогіі. У 1858 годзе ён даследаваў рэшткі палевых паселішчаў.

Вярнуўшыся ў 1864 годзе ў Францыю па амністыі, паступіў на службу ў Сен-Жэрменскі музей, дзе арганізаваў аддзел дагістарычных старажытнасцяў (Мартылье ўзначальваў гэты аддзел да 1885 года, калі быў абраны дэпутатам Нацыянальнага сходу). У 1864 годзе ён заснаваў першы археалагічны часопіс «Matériaux pour l’histoire naturelle et primitive de l’homme» («Матэрыялы па першабытнай гісторыі чалавека»); чатыры гады рэдагаваў яго і змясціў шмат сваіх артыкулаў і нататак па дагістарычнай археалогіі. У 1865 годзе, на з’ездзе Італьянскага таварыства прыродазнаўцаў у Спецыі, Мартылье прапанаваў заснаваць міжнародныя кангрэсы антрапалогіі і дагістарычнай археалогіі; у 1867 годзе адбыўся першы кангрэс у Парыжы. Разам з Полем Брака стаяў ля вытокаў французскай антрапалагічнай школы.

З 1875 года ён — прафесар дагістарычнай гісторыі ў Антрапалагічнай школе.

Памёр у Сен-Жэрмен-ан-Ле, мэрам якога быў доўгі час.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Louis, Laurent, Gabriel De Mortillet // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://sueyounghistories.com/archives/2009/04/09/louis-laurent-gabriel-de-mortillet-1821-%E2%80%93-1898/ Праверана 30 жніўня 2017.
  4. http://sueyounghistories.com/archives/2009/04/09/louis-laurent-gabriel-de-mortillet-1821-%E2%80%93-1898/ Праверана 30 жніўня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сен-Жэрмен-ан-Ле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ізер