wd wp Пошук:

Віўен Лі

Віўен Лі (Vivien Leigh; сапр. Вівіян Мэры Хартлі, Vivian Mary Hartley; 5 лістапада 1913, Дарджылінг, Індыя — 8 ліпеня 1967) — англійская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія

Вучылася ў Парыжы і Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лондане. У 1935 дэбютавала ў лонданскім тэатры «К’ю». Выступала ў «Олд Вік» і інш. тэатрах Лондана. Сярод роляў: Тытанія, Віёла, лэдзі Макбет, Лавінія («Сон у летнюю ноч», «Дванаццатая ноч», «Макбет», «Ціт Андронік» У. Шэкспіра), Джэніфер Дзюбеда («Дылема доктара» Б. Шоу), Сабіна («На валаску ад гібелі» Т. Уайлдэра), Антыгона («Антыгона» Ж. Ануя) і інш. 3 1934 здымалася ў кіно. Найлепшыя ролі: Скарлет О’Хара («Знесеныя ветрам», 1939, прэмія «Оскар»), Майра («Мост Ватэрлоа», 1940), лэдзі Гамільтан («Лэдзі Гамільтан», 1941), Ганна («Ганна Карэніна», 1948), Бланш Дзюбуа ("Трамвай «Жаданне»", 1951, прэмія «Оскар»), Мэры Трэдвел («Карабель дурняў», 1964). Стварала складаныя, супярэчлівыя характары, якія раскрываліся ў драматычных сутыкненнях з жорсткай рэчаіснасцю.

Зноскі

  1. Vivien Leigh // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vivien Leigh // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571303 // Vivien Leigh — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  5. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. Student & graduate profilesКаралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Актрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дарджылінгу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Бенгаліі
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Тоні»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада