wd wp Пошук:

Варацішчанскі сельсавет

Вараці́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Вёска.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Варацішча. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 2 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Вёска. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасвержанскага (6 населеных пунктаў: Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе) і Вішнявецкага (4 населеныя пункты: Горкі, Жацерава, Раёўшчына, Савоні) сельсаветаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1503 чалавекі[2], з іх 81,8 % — беларусы, 10,5 % — рускія, 3,2 % — палякі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат