wd wp Пошук:

Віцебскі клуб металістаў

Клуб металістаў

Віцебскі клуб металістаў (вуліца Энгельса, 2) — помнік савецкай архітэктуры Віцебска 1920—1930-х гадоў. Размешчаны на набярэжнай Заходняй Дзвіны.

Гісторыя

Пабудаваны па праекце архітэктара А. Васільева ў 1929 (1932[1][2]) годзе.

У 1941 годзе, падчас нямецкай акупацыі, у будынку і на навакольнага тэрыторыі знаходзілася Віцебскае гета. У пасляваенныя гады ў будынку размяшчаўся драматычны тэатр імя Якуба Коласа. У 1947 годзе тут адбываўся суд над фашысцкімі злачынцамі. У 1959 годзе ў былым клубе металістаў быў адкрыты Дом культуры Віцебскага раёна, які знаходзіўся ў будынку да 2006 года.

У цяперашні час будынак пустуе. У 2009 годзе тут здарыўся пажар на трэцім паверсе, выгарэлі інтэр’еры.

Архітэктура

Будынак пабудаваны ў стылі канструктывізму для клуба металістаў. Мае складаную канфігурацыю плана, строгія архітэктурныя формы. Складаецца з 2-х груп памяшканняў. Першая група — відовішчная (вестыбюль, фае, глядзельная зала, пабудаваная ў 1940 годзе спартыўная зала, дапаможныя памяшканні). Другая група памяшканняў, размешчаная ў двухпавярховай частцы будынка, — клубная.

Цікавыя факты

Будынак, пабудаваны па аналагічным праекце, да вайны існаваў ў Мінску, але ў Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны.

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 496 с. — 8 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·З’явіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Славутасці Віцебска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм
Катэгорыя·1929 год у Віцебску