wd wp Пошук:

Віцебская берасцяная грамата

Віцебская берасцяная грамата

Віцебская берасцяная граматаберасцяная грамата, выпадкова знойдзеная ў горадзе Віцебску ў час земляных работ на плошчы Свабоды ў 1959 г. экскаватаршчыкам Яўгенам Фраловым на глыбіні 3 — 4 м ад паверхні зямлі. Знаходка стала сенсацыяй у навуцы, бо дагэтуль аналагічныя рэліквіі меліся толькі ў Ноўгарадзе (Расія). Зберагаецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі[1].

Апісанне і змест

Грамата напісана на кавалку бяросты памерам 17х4,5 см. Тэкст:

От Степана къ Нежилови. Оже еси продалъ порты, а купи ми жита за 6 гривенъ. А ли цего еси не продалъ, а посли ми лицемъ. А ли еси продалъ, а добро сътворя у купи ми жита.

Ад Сцяпана к Няжылу. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, дабрадзей мой, купі мне жыта.

Грамату цяжка датаваць, бо яна знойдзена ў культурным пласце зямлі, які вельмі перамешаны. Аднак у выніку даследаванняў устаноўлена, што яна адносіцца да мяжы XIII — XIV ст.

Ацэнка вучоных

Як адзначае гісторык Л. В. Аляксееў, паходжанне граматы хутчэй за ўсё можна растлумачыць ажыўленымі ў гэты час гандлёвымі сувязямі Віцебска і Полацка з Ноўгарадам, праз пасрэдніцтва якога ішло зерне з Растова-Суздальскай зямлі ў Прыбалтыку. Дакумент носіць сляды цокаючага паўночна-заходняга дыялекту і таму, відаць, паходзіць з Ноўгарада. Яе мог напісаць чалавек, сябар якога паехаў у Віцебск па гандлёвых справах.

Што значыла тады 6 грывен? 3 «Рускай праўды» вядома, што за 6 грывен тады можна было купіць 300 аўчын, або 12 свіней, ці 2 кабылы, або 3 каровы. Нарэшце, за іх можна было наняць 2 парабчанкі на 12 год.

Зноскі

  1. Дроченина Н. Н., Рыбаков Б. А. Берестяная грамота из Витебска // Советская археология. — М.: 1960. — № 1. — С. 283.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Берасцяныя граматы
Катэгорыя·Гісторыя Віцебска
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Віцебскага раёна
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Беларусі
Катэгорыя·1959 год у Віцебску
Катэгорыя·Віцебскі абласны краязнаўчы музей