wd wp Пошук:

Віталь Паўлавіч Сяменчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяменчанка. Віталь Паўлавіч Сяменчанка (нар. 22 студзеня 1951, п. Парафііўка, Ічнянскі раён, Чарнігаўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне гідрабіялогіі і экалогіі прэснаводных экасістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар біялагічных навук (1991).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973).

З 1972 года ў Інстытуце заалогіі НАН Беларусі — старшы лабарант, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, з 2001 года загадчык лабараторыі. З 2009 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»[1].

Узнагароды

Прэмія трох акадэміі навук (Украіны, Малдовы, Беларусі), медаль ім. Г. Г. Вінберга Расійскага грамадства гідрабіялагічныя.

Навуковая дзейнасць

Выкананы фундаментальныя даследаванні па камбінаваным ўплыву тэмпературнага і трафічнага фактараў на біялагічныя характарыстыкі зоапланктону, даследаваны працэсы, якія праходзяць у заапланктоннай супольнасці літаральнай зоны возера рознага тыпу. На падставе распрацаванага новага метаду праведзена натурнае мадэляванне сукцэсійных працэсаў, якія адбываюцца пры засяленні заапланктонам штучных біятопаў ва ўмовах збедненай літаральной зоны возера. Выкананы даследаванні па вызначэнні экалагічнай якасці вады ў рэках Беларусі з выкарыстаннем падыходаў Еўрапейскай рамачнай воднай Дырэктывы, распрацаваны новы індэкс для ацэнкі экалагічнага стану азёр. Абгрунтавана неабходнасць вывучэння інвазіі чужародных відаў у водныя і лясныя экасістэмы Рэспублікі Беларусь, праведзена інвентарызацыя чужароднай фаўны, выяўлены новыя інвазіўныя віды і шляхі іх пранікнення. Распрацавана канцэпцыя маніторынгу жывёльнага свету і яго элементы, праведзены маніторынгавыя даследаванні па водных беспазваночных, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т. л. 6 манаграфій і навучальнага дапаможніка.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. СЯМЕНЧАНКА Віталь Паўлавіч
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ