wd wp Пошук:

Вісвальдас Кульбокас

Мансіньёр Вісвальдас Кульбокас (літ.: Visvaldas Kulbokas; 14 мая 1974, Клайпеда, Літва) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Мартаны, дыпламат.

Біяграфія

Дыпламатычную службу пры Святым Пасадзе распачаў у ліпені 2004 года. Служыў у ватыканскіх прадстаўніцтвах у Ліване, Нідэрландах, Расіі, а таксама працаваў у аддзеле сувязяў з дзяржавамі Дзяржсакаратарыяту Святога Пасаду і ў Кеніі. Валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і расейскай мовамі.

Быў перакладчыкам на сустрэчах Папы Францішка з прэзідэнтам Пуціным і з Маскоўскім Патрыярхам Кірылам, а таксама наведаў Беларусь падчас візіту ў краіну Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка кардынала П’етро Параліна.

15 чэрвеня 2021 года стаў шостым Апостальскім нунцыем ва Украіне[1].

Зноскі

  1. Нунцыем ва Украіне прызначаны ватыканскі дыпламат літоўскага паходжання Вісвальдас Кульбокас
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клайпедзе
Катэгорыя·Выпускнікі Папскай Царкоўнай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Дыпламаты Ватыкана
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў