wd wp Пошук:

Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства

Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства — двухдзённы саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», які адбыўся 28-29 лістапада 2013 года ў Вільнюсе у Палацы кіраўнікоў.

Гісторыя

У саміце прынялі ўдзел усе лідары краін «Усходняга партнёрства»: прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Арменіі Серж Саргсян, Грузіі Георгій Маргвелашвілі, прэм’ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей[1].

Еўрапейскі Саюз прадстаўлялі: прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампёй, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, камісары ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле і гандлю Карэл дэ Гюхт.

Падчас саміту Грузія і Малдова парафіравалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС[2]. Тут жа прадугледжвалася падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі і Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай, аднак за тыдзень да саміту ўкраінскі ўрад прыпыніў працэс падрыхтоўкі да падпісання[3]. Таксама адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС Азербайджан[4].

Старшыня Еўракамісіі Барозу адпрэчыў прапанову прэзідэнта Украіны Януковіча аб ўдзеле Расіі ў перамовах Украіны з Еўрасаюзам[5], а Марцін Шульц заявіў, што дагавор з Украінай можа быць падпісаны з наступным прэзідэнтам[6]. Гаспадыня саміту прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не хавала свайго расчаравання і заняла цвёрдую пазіцыю: «Ніякіх здзелак ці змоў з украінскім кіраўніцтвам ЕС дакладна практыкавацца не будзе»[7].

Удзельнікі саміту прынялі Вільнюскую дэкларацыю, заклікаўшы постсавецкія дзяржавы Усходняй Еўропы і Закаўказзя да правядзення шырэйшых дэмакратычных і эканамічных рэформаў, а таксама заклікаўшы Расію паважаць выбар гэтых краін у інтарэсах еўрапейскай інтэграцыі[8].

Еўрапейская камісія па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства прапанавала бязвізавы ўезд у Шэнгенскую зону грамадзянам Малдовы ў сувязі з тым, што Урад Малдовы паспяхова выканаў усе крытэрыі плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму[9].

Зноскі

  1. Таня Дэкер. Главы краін Еўрасаюза сабраліся ў Палацы кіраўнікоў (нявызн.) (28 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014. Архівавана 5 снежня 2013.
  2. ЕС парафіраваў Пагадненне пра асацыяцыю з Малдовай і Грузіяй (нявызн.) (29 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
  3. Вільнюскі саміт прыняў дэкларацыю аб падтрымцы асацыяцыі Украіны з ЕС (нявызн.) (29 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
  4. Азербайджан адмовіўся ад асацыяцыі з Еўрасаюзам (нявызн.) (25 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
  5. Барозу: Трохбаковых перамоў з РФ і Украінай па асацыяцыі Кіева з ЕС не будзе (нявызн.) (29 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
  6. Глава Еўрапарламента: Кіеў можа зблізіцца з ЕС пасля сыходу Януковіча (нявызн.) (28 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
  7. Фінал Вільнюскага саміту: строгія ацэнкі ў адрас Украіны і Расіі
  8. Еўрапарламент мае намер заклікаць Расію ўстрымацца ад ціску на краіны Усходняга партнёрства (нявызн.) (11 верасня 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
  9. Таня Дэкер. Еўракамісія прапанавала Малдове бязвізавы ўезд у зону Шэнгена (нявызн.) (28 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014. Архівавана 18 студзеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Еўрапейскага саюза
Катэгорыя·2013 год у палітыцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Міжнародныя канферэнцыі