wd wp Пошук:

Вільгельм Лейбль

Вільгельм Марыя Губертус Лейбль (ням.: Wilhelm Maria Hubertus Leibl; 23 кастрычніка 1844, Кёльн — 4 снежня 1900, Вюрцбург) — нямецкі жывапісец, прадстаўнік нямецкага рэалізму.

Біяграфія

Вільгельм Лейбль нарадзіўся ў сям’і капельмайстра Кёльнскага сабора Карла Лейбля. Свае першыя ўрокі Вільгельм атрымаў у Германа Бекера. У 1864 годзе Лейбль паступіў у Мюнхенскую акадэмію выяўленчых мастацтваў і навучаўся ў Германа Аншуца, Аляксандра Штрэўбера і Артура Георга фон Рамберга, а з 1868 года — у Карла Тэадора фон Пілоці. У 1869 годзе ў яго з’яўляецца ў Мюнхене майстэрня, якую ён дзеліць з мастакамі Тэадорам Альтам, Рудольфам Хіртам дзю Фрэнэ і Іаганам Шперлем. Шэдэўрам гэтага ранняга перыяду творчасці Лейбля лічыцца «Партрэт спадарыні Гедон», дзякуючы якому ён здабыў сябра ў асобе Гюстава Курбэ. Француз Курбэ прыцягваў вялікую ўвагу сваімі рэалістычнымі працамі. Лейбль пабываў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з творчасцю Эдуарда Манэ. У 1870 годзе ў Мюнхене вакол Лейбля мастакі, якія спавядалі падобныя з ім погляды, аб’ядналіся ў так званы «Кружок Лейбля». Гэта былі Вільгельм Трубнер, Карл Шух, Тэадор Альт, Карл Хайдэр, перыядамі таксама Ханс Тома. З 1873 года Лейбль аддаліўся ад мюнхенскага культурнага жыцця і пражываў з мастаком Іаганам Шперлем у Берблінгу і Бад-Айблінгу ў Верхняй Баварыі. У 1892 годзе Лейбль атрымаў прафесарскае званне. Пахаваны на Вюрцбургскіх галоўных могілках.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Wilhelm Leibl
  3. Лейбль Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Вюрцбургу
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёльне