Вільгельм Леапольскі (польск.: Wilhelm Leopolski; 1826, Драгобыч — 1892, Вена) — польскі мастак.
Да 1859 вучыўся ў Кракаве, затым у Венскай акадэміі мастацтваў у Хрысціяна Рубена. У 1862 вярнуўся ў Польшчу, працаваў у Бродах, Кракаве і Львове, з 1878 ізноў у Вене. Аўтар партрэтаў, пейзажаў, гістарычных сцэн.